Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)

Альдани Лино
  • 1

Аннотация

Лiно Альданi Месяц дваццацi рук Пераклала Iрэна Дабрыян - Дэвiд Портленд, да дошкi! - сказаў настаўнiк Крупэн, падняўшы вочы ад класнага журнала. Дэвiд чамусьцi адсунуў кнiгi i сшыткi i нарэшце вылез з-за парты. - Ты вывучыў урок па астраномii? - Вядома, спадар настаўнiк. - Выдатна. Скажы, колькi прыродных спадарожнiкаў у планеты Сатурн? - Дзесяць, спадар настаўнiк. - Добра. Назавi iх i скажы ў храналагiчным парадку, калi яны былi адкрыты. - Тытан, - няўпэўнена пачаў Дэвiд, - Япет, Рэя, Дыёна, Тэфiя, Энцэлад, Мiмас, Гiперыён... - Тут ён запнуўся i, пачырванеўшы ад напружання, утаропiўся ў наскi чаравiкаў. - Добра, далей, - падбадзёрыў яго настаўнiк. - Не хапае яшчэ двух: Феба i?.. - Феба i Тэмiс. - Правiльна. Ну, а цяпер другое пытанне. Як яшчэ называюць Тытан? - Тытан? Яго называюць "Месяцам дваццацi рук". - Растлумач чаму? - Не ведаю, спадар настаўнiк. - А трэба было б ведаць, Дэвiд, - з дакорам сказаў настаўнiк. - Я задаў на сёння прачытаць урывак з дадатку да падручнiка. Калi б ты яго прачытаў, дык змог бы адказаць на маё пытанне.

Отзывы

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)

Популярные книги