Аннотация

Васiль Беражны Матчын голас Пераклад: Павел Марцiновiч Прыляцеўшы на Месяц, яна ўсё разглядвала, захоплена ўсклiквала: - Нiколi не думала, што тут гэтак добра! Ён вадзiў яе несканчонымi тунелямi Селенаполiса, паказваў гмахi, якiя падпiралi чорнае, усеянае зоркамi неба. - А хадзiць тут як лёгка, сыночак!.. Голас у мацi быў звонкi, яшчэ зусiм малады - можа, таму, што яна пявучая? Колькi памятае яе - любiла спяваць. На святы, сустракаючы гасцей, спявала весела, з iмпэтам, а ў буднi, за хатняй работай, - прыглушана i трохi сумна. Нават размаўляючы, як быццам вымаўляла словы - спявала iх. I зараз у ейным голасе было нешта гэткае... можа, незвычайнае або, можа... Можа, гэта яе так узрушыў палёт на Месяц? Ён услухоўваецца ў гэты да болю родны голас i нiяк не можа зразумець, што ж гэта так звiнiць у iм? - А ў нас цвiтуць сады. Калi толькi прымаразкi не прыцiснулi... Ураджай будзе! Прыедзеш у водпуск гэтым летам? Хацеў сказаць ёй пра экспедыцыю, словы ледзь не зляцелi з вуснаў, але... Навошта трывожыць мацi? Трывожыць... Ага, вось яно што - у ейным голасе чуецца трывога! Словы вясёлыя, а голас трывожны. Няўжо здагадалася, што гэта развiтанне?

Отзывы

Матчын голас (на белорусском языке)

Популярные книги