Лясная песня (на белорусском языке)

Пестрак Пилип
  • 0

Аннотация

Пiлiп Пестрак Лясная песня Партызан Сцяпан Хомчык, iдучы з вёскi ў лагер, сеў ля дарогi пераабуцца. Дарога вiлася праз густы выносны лес. Сосны перамешвалiся з дубамi i бярозамi, а ўнiзе - арэшнiк, шыпшына i, урэшце, ягаднiк ростам па каленi. Пераабуўшыся, Хомчык прылёг, закурыў, i яму прыемна было адчуваць велiч, дрымучасць лесу. Быў познi ранак, але ў лесе яшчэ стаяла свежасць - туманы сплылi нядаўна. Недалёка, па той бок дарогi, нехта заспяваў. Пачуўся жаночы пералiўны голас. Хомчыку здалося, што ён ужо слухаў падобныя напевы недзе ў далёкiм мiнулым. Цяпер гэты напеў стаў выклiкаць у яго памяцi знаёмыя вобразы з жыцця ў роднай вёсцы. "Як гэта ўсё здаецца даўнiм..." - падумаў ён, ловячы мелодыю. А песня наблiжалася. I, урэшце, з гушчынi лесу на ягадную паляну пры дарозе выйшла маладзiца з пляцёнкай за плячыма i прывязаным да хвартуха збанком. Яна павесiла пляцёнку, засланую лiстамi папарацi, на галiну невялiкай бярозкi i сама нагнулася да ягад. Хомчык ляжаў, не варушыўся. Маладзiца, збiраючы ягады, спявала ўпаўголаса.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Лясная песня (на белорусском языке)

Популярные книги