Аннотация

Астрыд Лiндгрэн Лота Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша ЛОТА ХОЧА ВЫРАСЦI Тата гаворыць, што калi не было ў хаце дзяцей, дык усюды быў мiр i спакой. Шум пачаўся з той самай хвiлiны, калi троху падрос Джонас i пачаў калацiць сваёй бразготкай аб калыску. Джонас - мой старэйшы брат. Мяне завуць Марыя, а маю маленькую сястру Лота. Звычайна Джонас быў асаблiва шумны ў нядзелю ранiцай, калi тата вельмi хацеў спаць. З часам Джонас рабiў усё больш шуму, i тата празваў яго Вялiкiм Шумам. Мяне ён назваў Маленькiм Шумам, бо я не такая шумлiвая, як Джонас. Я магу быць зусiм цiхай i сядзець моўчкi. Калi ў нашай сям'i з'явiлася Лота, тата даў ёй мянушку Маленькi Арэшак, я i сама не ведаю чаму. Мама называе нас сапраўднымi iмёнамi: Джонас, Марыя i Лота. Iншы раз яна, а таксама Джонас i Лота завуць мяне Мiа-Марыя. Мартэнсаны - наша прозвiшча, i мы ўсе жывём у доме, пафарбаваным у жоўты колер. Часам Лота злуецца, што яна не такая вялiкая, як мы. Нам дазваляюць хадзiць на плошчу самiм, а Лоце не.

Отзывы

Лота (на белорусском языке)

Популярные книги