Аннотация

Якуб Колас Крынiца Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але цi так яно было, цi не так - спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынiчка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнiкнення свету ходзяць над зямлёю такiмi прыгожымi чародкамi. Яе беражкi - аксамiтныя межы, з-пад гэтых аксамiтаў ззяе золата жоўтых пяскоў. А тыя землi, што ляжалi побач! Колькi хараства, колькi мудрага задумення было ў iх! Не дзiва, што тут, каля крынiчкi, кiпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць блiжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любiлi рабiць прыгожыя краскi. Другiм хацелася паслухаць цiкавую музыку, якую складалi дробненькiя хвалькi, скачучы з каменьчыка на каменьчык, трэцiя блукалi тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе блiскучых хваль, чацвёртыя гарнулiся сюды - проста гледзячы на другiх. Але крынiчка была такая скромная, такая сарамяжлiвая, што нават не зварачала ўвагi на сябе самую i нiколечкi не ганарылася сабою. Цякла i цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сiла, нават i не думаючы пра тое, якую важную ролю аб'яднання жыцця выконвала...

Отзывы

Крынiца

Популярные книги