Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)

Стаут Рекс
  • 0

Аннотация

Рэкс Стаўт КРЫЛАТЫ РЭВАЛЬВЕР Маладая жанчына вынула з рыдыкюля паперчыну ружовага колеру, устала з чырвонага скуранога крэсла, паклала яе на стол Нiра Вулфа i зноў села. Паколькi я лiчыў сваiм абавязкам быць у курсе спраў, ды i каб Вулф не нагiнаўся, бо да паперкi не так лёгка было дацягнуцца, я ўстаў, падышоў да стала i перадаў яе Вулфу, папярэдне прачытаўшы, што там было напiсана. Гэта быў чэк на пяць тысяч даляраў, выпiсаны таго ж дня, чатырнаццатага жнiўня, на яго прозвiшча i падпiсаны Маргарэт Мiён. Вулф зiрнуў на чэк i кiнуў яго на стол. - Я падумала, - сказала жанчына, - што, можа, гэта будзе найбольш зручны шлях пачаць размову. Разглядаючы жанчыну з-за свайго стала, я пачаў паволi мяняць свае адносiны да яе. Калi яна патэлефанавала раней, у нядзелю адразу папалуднi, i папрасiла аб сустрэчы, я адшукаў у памяцi цьмяны ўспамiн пра яе фота, надрукаванае ў газеце некалькi тыдняў таму, i падумаў, што сустрэча з ёй не будзе ў радасць, але цяпер уяўленне аб ёй пачынала паступова мяняцца. Знешнiя дадзеныя былi не самае галоўнае з таго, што яна мела, бо яны былi так сабе, важна - як яна iмi карысталася. Я не маю на ўвазе розныя там в...

Отзывы

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)

Популярные книги