Крумкачоў гай (на белорусском языке)

Олешко Антон
  • 0

Аннотация

Антон Алешка Крумкачоў гай У пачатку трыццатых гадоў уся Жорнаўка ўступiла ў калгас, а Спiрыдон Ворка не захацеў. - Не пайду! - сказаў ён. Да самай вясны яго ўгаворвалi i свае i чужыя людзi, што прыязджалi ў сяло. - Не пайду! - чулася ў адказ. За гэта Ворку празвалi Дзiкуном. Неяк перад самай пасяўной сабралi сход i пастанавiлi: Спiрыдону, як адзiнаму аднаасобнiку, выразаць з агульнага калгаснага поля яго гектары на краi Арабоўнiка, што быў за тры кiламетры i межаваў з землямi суседняга сяла. Брыгадзiр Данiк Васiль назаўтра ж па самыя вуглы адмераў яго агарод i далучыў да калгаснага поля, на якiм брыгада сеяла ячмень. Ворка пабыў аднаасобнiкам да восенi i занёс заяву ў праўленне калгаса. Што ён амаль цэлы год не ўступаў у калгас, людзi даўно забылi, а мянушка Дзiкун так прыстала да яго, што ўсё сяло звала яго толькi Ворка Дзiкун. Данiк Васiль пабыў брыгадзiрам два гады, а пасля стаў радавым калгаснiкам. Сустракаўся з Воркам на вулiцы, на полi, вiтаўся за руку. У Воркi ж Дзiкуна крыўда на былога брыгадзiра i суседа так запяклася на сэрцы, што непакоiла аж да гэтага лета.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Крумкачоў гай (на белорусском языке)

Популярные книги