Аннотация

Браты Грым КАЗКI ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ Жыў на ўзлессi глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю i дваiмi дзецьмi; хлопчыка называлi Гензель, а дзяўчынку - Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступiла аднойчы на той зямлi такая дарагоўля, што не было за што яму купiць нават хлеба замарыць чарвячка. I вось пад вечар, лежачы на пасцелi, пачаў ён думаць, i ўсё адольвалi яго розныя думкi i клопаты; паўздыхаў ён i кажа жонцы: - Што ж цяпер будзе з намi? Як нам пракармiць няшчасных дзяцей, нам i самiм няма чаго есцi! - А ведаеш што, - адказала жонка, - давай раненька, як толькi пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухi гушчар; запалiм iм вогнiшча, дадзiм кожнаму па лусце хлеба, а самi пойдзем на работу i пакiнем iх адных. Дарогi дадому яны не знойдуць, вось мы ад iх i пазбавiмся. - Не, жонка, - гаворыць дрывасек, - гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кiдаць у лесе не магу, там нападуць на iх дзiкiя звяры i iх з'ядуць. - Эх ты, дурань! - зазлавала жонка. - Учацвярых жа мы ўсе з голаду прападзем, i застанецца толькi адно - труны збiваць.<

Отзывы

Казкi (на белорусском языке)

Популярные книги