Аннотация

Ханс Крысьцiян Андэрсэн КАЗКI КРЭСIВА Iшоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спiной, шабля пры боку. Ён iшоў дадому з вайны. I нечакана сустрэлася з iм ведзьма. Ведзьма была старая i брыдкая. Нiжняя губа яе адвiсла да самых грудзей. - Прывiтанне, службака! - сказала ведзьма. - У цябе такая славутая шабля i вялiкi ранец! Ты - бравы салдат! Толькi як нi круцi, а кiшэнi твае пустыя. Калi хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам. - Дзякуй табе, старэча. Грошы толькi дурням не трэба, - сказаў салдат i адтапырыў свае кiшэнi. - Гэ, не, - сказала ведзьма, - пачакай крыху! Ты бачыш вунь тое вялiкае дрэва - яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго i апускайся ў самы нiз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса i выцягну назад, як толькi ты ўсклiкнеш. - А навошта мне лезцi ў тое дупло? - спытаў салдат. - Грошы там, - сказала ведзьма. - Дрэва гэта незвычайнае. Калi апусцiшся на самы нiз, дык убачыш вялiзны падземны ход. Там зусiм светла - i ўдзень i ўночы зiхацяць сотнi лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллi напрасткi. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэ...

Отзывы

Казкi (на белорусском языке)

Популярные книги