Кароткая сцежка (на белорусском языке)

Мартинович Аркадий
  • 0

Аннотация

Аркадзь Марцiновiч Кароткая сцежка Даўно гэта было. Ды i што было? Мiмалётнае знаёмства. А от мiнула два дзесяцiгоддзi, а яно трывожна жыве ў памяцi. Успамiнаю i не ведаю, чаму не забываецца, чаму хочацца расказаць каму-небудзь пра тое далёкае i кароткае знаёмства. Наша дывiзiя, толькi што сфармiраваная, iшла маршам на захад. Яна была яшчэ не поўнасцю ўкамплектавана тэхнiкай i амунiцыяй, яшчэ патрэбен быў час, каб падраздзяленнi сталi гатовымi да бою. Таму рух дывiзii быў своеасаблiвы: яна рабiла марш па 20-30 кiламетраў, а тады спынялася ў якiм-небудзь гарадку i навакольных вёсках на тры-чатыры днi, а то i на тыдзень. У гэты час праходзiлi вучэбныя заняткi, а па чыгунцы нас даганяў вайсковы ладунак. Потым - зноў марш. Так было i той раз. Батальёну, у якiм я служыў, выпала спынiцца ў невялiкай прырэчнай вёсцы Iванаў Рог. Помню, прыйшлi мы туды, калi сонца ўжо схавалася за лесам, але яшчэ не сцямнела. Размясцiлiся - як заўсёды: у кожную хату аддзяленне. Нашаму аддзяленню выпала самая крайняя хата, за якой амаль адразу пачынаўся невялiкi поплаў, а там - i рака. Хата была старая, нiзкая, здавалася, што яна ад даўнасцi ўгрузла ў зямлю. Пады...
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Кароткая сцежка (на белорусском языке)

Популярные книги