Калiнiшын зяць (на белорусском языке)

Чернышевич Аркадий
  • 0

Аннотация

Аркадзь Чарнышэвiч Калiнiшын зяць I Раман Хмыль прачнуўся за поўнач у бацькавай хаце. Прыснiлася нешта страшнае, незразумелае. Трызненне нейкае. Раман адчуў, што лоб яго аблiўся халодным потам, а сэрца гатова выскачыць з грудзей. Што гэта было? Раман напружыў памяць. Ага! Ён апынуўся на нейкай скале, высачэзнай i гладкай. Памкнуўся злезцi, але калi зiрнуў унiз, то ўбачыў бездань. Ад жаху Раман заплюшчыў вочы, i ў гэты момант нехта штурхнуў яго ў плечы. Ён азiрнуўся i ўбачыў невялiчкую дзяўчынку з кiрпатым носiкам i блiскучымi вочкамi. Ён пазнаў яе. Яна стаяла i смяялася. Калi гэты сон паўстаў у памяцi, Рамана зноў ахапiў жах. Ён паспрабаваў крануцца i ледзь не паляцеў з ложка: малодшы брат сапхнуў яго на самы край. Раман сеў i ўспомнiў усё, што адбылося ўчора вечарам памiж iм, жонкай i цешчай. Раман ажанiўся з Надзяй некалькi месяцаў назад. Надзя была стройная i прыгожая дзяўчына. Ён тады толькi што прыйшоў з армii. Убачыў яе i адразу закахаўся. Неўзабаве справiлi вяселле. Думаў тады Раман, што злавiў шчасце, што яму пашанцавала ў жыццi. Надзя скончыла школу, а далей вучыцца не паступiла. А каб паступiла, то хiба выйшла б яна за яго замуж! Не ведаў Раман, што Надзя i не думала куды-небудзь паступаць. У яе i яе мацi былi зусiм iншыя меркаваннi.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Калiнiшын зяць (на белорусском языке)

Популярные книги