Аннотация

С.Юстапчык (Антон Адамовiч) Каханы горад (Завязка раману) АД АЎТАРА "Каханы горад" напiсаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напiсаньня яго былi ўражаньнi ад дэманстрацыйнага, "сьвяточнага", але барбарска-бязьлiтаснага бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякiх ваенных аб'ектаў Менску саветамi ў ноч на 1 траўня 1943 г. Туга па "каханым горадзе" на прымусовым выгнаньнi ў Нямеччыне дала апошнi повад, штуршок. Аднак, "Каханы горад" нараджаўся, вiдаць, пад нешчасьлiваю зоркаю. Менская "Беларуская газэта", куды ён найперш быў пасланы ў канцы 1943 г., нiяк не магла адважыцца надрукаваць яго. Прапанавалiся аўтару розныя зьмены з гледзiшча на цэнзуру цi, праўдзiвей i дакладней, на страх магчымае цэнзуры. Зьмены былi для аўтара няпрыемлiмыя, бо зусiм выялаўлялi рэч. У марудным лiставаньнi Нямеччына-Менск, лiставаньнi-таргаваньнi сплываў час i, нарэшце, пры пасьпешным эвакуяваньнi зь Менску перад савецкiм наступам большую частку рукапiсу рэдактары зусiм згубiлi. Аўтар аднак не ўтаймоўваўся, аднавiў усё зноў iз шчасьлiвым выпадкам захаваных чарнавiкоў, ды пачаў нанова стукацца ў рэдакцыйныя дзьверы, гэтым разам ужо да бэрлiнскае "Ранiцы". Але й тут удалося прымайстраваць рукапiс толькi ў "Беларускiм Работнiку", адмысловай газэце для "остаў", прыбудоўцы да "Ранiцы". Там, быццам-бы, з цэнзурай было лягчэй. Тут "Каханы горад" i быў надрукаваны ўпяршыню ўвосень 1944 г.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Каханы горад (на белорусском языке)

Популярные книги