Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Смирнова Вера
  • 0

Аннотация

Вера Смiрнова Героi Элады З мiфаў старажытнай Грэцыi Пераклад: З.Петрушэня ПРАДМОВА Шмат вякоў назад на Балканскай паўвыспе пасялiўся народ, якi потым пачалi называць грэкамi. У адрозненне ад сучасных грэкаў, мы называем той народ старажытнымi грэкамi, або элiнамi, а iх краiну - Эладай. Элiны пакiнулi народам усяго свету багатую спадчыну: велiчныя збудаваннi, якiя i да нашых дзён лiчацца самымi прыгожымi на свеце, цудоўныя мармуровыя i бронзавыя статуi i вялiкiя творы лiтаратуры, якiя людзi чытаюць i цяпер, хоць яны напiсаны на мове, на якой даўно ўжо нiхто не гаворыць на зямлi. Гэта "Iлiяда" i "Адысея" - гераiчныя паэмы пра тое, як грэкi бралi ў асаду горад Трою, i пра вандроўкi i прыгоды аднаго з удзельнiкаў гэтай вайны - Адысея. Гэтыя паэмы спявалi вандроўныя спевакi, i створаны яны каля трох тысяч гадоў таму назад. Ад старажытных грэкаў засталiся нам iх паданнi, iх старажытныя сказаннi мiфы. Грэкi прайшлi доўгi гiстарычны шлях; спатрэбiлiся стагоддзi, перш чым яны сталi самым адукаваным, самым культурным народам старажытнага свету. Iх уяўленнi пра будову свету, iх спробы вытлумачыць усё, што адбываецца ў прыродзе i ў чалавечым грамадстве, знайшлi сваё адлюстраванне ў мiфах.

Отзывы

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Популярные книги