Галасы на вадзе (на белорусском языке)

Водоносов Николай
  • 0

Аннотация

Мiкола Ваданосаў Галасы на вадзе Сёлета я зноў быў на родных берагах. Схаваўшыся ў густым лазняку, сядзеў з вудамi i слухаў галасы, што даносiла здалёк iмклiвая плынь ракi. - Добры дзень, гусiная мацi! - чуўся грубы мужчынскi голас. - Што ж ордэн не носiш? Няхай глядзяць гусi, якая ты ў iх заслужаная. - I заслужаная! Папрацавала як след на адным месцы, дык i з ордэнам. А ты за лёгкiм хлебам ганяўся, дык без кашулi i застаўся!.. - Хопiць табе ўжо, Лiда... Перадай старшынi, што я згодзен адрамантаваць тую машыну, якая сапсавалася... - Дык жа яе ўжо рамантуе наш Васiль! - А як цяпер я? - Як сабе хочаш... I не стой тут, Стась, калi ласка, я табе не дарадчыца. - Баiшся мужа? - Цябе... не хачу бачыць. - Нешта хутка забылася. - Добрыя людзi памаглi... Усмiхаюся ў сiвыя вусы i ўспамiнаю былое, далёкае i нядаўняе. Вось яно... Толькi той, хто гадзiнамi не сядзеў з вудамi каля сапраўднай ракi, не ведае, як далёка чуваць галасы на вадзе. Я ж даведаўся пра гэта яшчэ ў дзяцiнстве.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Галасы на вадзе (на белорусском языке)

Популярные книги