Гадзiна памяцi (на белорусском языке)

Миллер Уэйд
  • 1

Аннотация

Уэйд Мiлер ГАДЗIНА ПАМЯЦI Джэкi ўпершыню з'явiўся ў маiм кабiнеце а трэцяй гадзiне папалуднi ў чацвер, выклiкаўшы гэтым самым у мяне моцную раздражнёнасць. Апошнi год я прысвячаў менавiта гэтую гадзiну роздуму, бо якраз у гэты самы час мая жонка Хэлен загiнула ў аўтамабiльнай катастрофе. Нават рэгiстратарка не ведала, што гэтыя штодзённыя перыяды былi па сутнасцi мемарыяльныя, i думала, што я раблю перапынак, каб выпiць кавы i даць крыху адпачыць галаве. Ды гэта i не была мана, бо псiхiятр канцэнтруе ў сябе столькi праблем iншых людзей, што пачынае адчуваць неабходнасць праветрыць галаву. А ўвесь год пасля смерцi Хэлен я вельмi шмат працаваў - стараючыся, як бы так мовiць, пахаваць свой смутак у рабоце. Вось чаму мяне занепакоiла тое, што гэту гадзiну, якая, на маю думку, належала толькi мне, узурпаваў новы пацыент. Хоць мне не заставалася нiчога iншага, як шукаць найлепшы выхад з сiтуацыi, я ўсё ж вырашыў зрабiць суровую вымову рэгiстратарцы за неабачлiвасць пры назначэннi прыёмаў. Але, як аказалася, мяне настолькi захапiла анамальнасць хворага пацыента, што я нават не зрабiў заўвагi. Маiм новым пацыентам быў мужчына маладога ўзросту, якi, мяркуючы па яго паводзiнах, быццам разумеў, што яго прысутнасць аказалася непажаданай. Ён сеў насупраць мяне, у вялiкае скураное крэсла, затрымаў позiрк на дыпломах, што вiселi на сцяне над маёй галавой, i пачаў кплiва чытаць уголас:
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Гадзiна памяцi (на белорусском языке)

Популярные книги