Аннотация

Данііл ЖУГЖДА ЭГЛЕЯ Апавяданне — Ведаеш, сёння Ён быў значна халаднейшы, чым звычайна. Я ажно спужалася — можа, з Ім што-небудзь здарылася?.. Але што з Ім можа здарыцца?! — сама з сябе ўсміхнулася Эглея. — Дарэчы, Ён мог бы болей часу праводзіць з намі. Ён жа можа! Час для Яго нічога не варты. Ён жа можа? Я без Яго сумую. Марана, як заўжды, нічога не адказала. Падышла да маці, абняла яе і пацалавала ў лоб. *** — Марана, ці не ў дзверы гэта стукаюць? Дзяўчына паціснула плячыма, але калі зноў пачуўся грукат, падскочыла і пабегла адчыняць. Эглея ўстала з крэсла і, стоячы, пачала прыслухоўвацца да гукаў у калідоры. — Прывітанне, — пачуўся мужчынскі голас, — а ці ёсць хто дома? У пакой увайшоў мужчына з карымі вачыма. — Добры дзень, гаспадыня. Маё імя Глеб. Я падарожны. Дзякуй Богу, натрапіў на вашу хату, бо інакш стаўся б гэтай ноччу ахвярай ваўкоў.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Эглея

Популярные книги