Аннотация

Ад Аўтара Сёлета мiнае трыццаць гадоў ад часу масавага нiшчэньня беларускiх кнiжкаў у БССР. Зьнiшчана каля 2000 назоваў накладам звыш за 10 мiльёнаў. Сказаў-бы хто, што чужак-калянiзатар, высяляючы беларускi творчы й кiруючы элемэнт у Сiбiр, разбураючы культурныя асновы паняволенага народу, пераняў прыклад ад свайго блiзьняка-пачвары 20-га стагодзьдзя — гiтлераўскае Нямеччыны. Гэта не зусiм так. Беларускi навуковец С. Брага ў сваёй працы «Доктар Скарына ў Маскве» грунтоўна даводзiць, што Маскалi спалiлi Скарынавы кнiгi ў Маскве, калi слаўны сын зямлi беларускае, выдатны навуковец i першадрукар завёз iх туды для пашырэньня. Улада маскоўскiх цароў, баяраў i царкоўнiкаў абапiралася тады на гвалце й народнай цемнаце. Яны пiльна сьцераглi, каб нiякi сьветач звонку не разагнаў цемры — асновы iхнага панаваньня. Усё, што бязь iхнага дабраславенства пранiкала ў Маскоўшчыну, падганялi пад агульны назоўнiк «хулы» i «ерасi». Баялiся, каб сьвятло навукi й праўды не дайшло да простых людзей. А Скарына-ж якраз i перакладаў на беларускую мову й друкаваў кнiгi Сьвятога Пiсаньня «для пажытку й дабра люду паспалiтага». Ёсьць выразная паралель мiж лёсам Скарынавых кнiгаў у Маскве й тых, што амаль чатыры стагодзьдзi пазьней маскоўскiя калянiзатары спалiлi ў Менску. Тут i там Маскалi нiшчылi беларускiя навуковыя й культурныя каштоўнасьцi, бо баялiся, каб народ не пазнаў праўды й ня стаўся вольным.

Отзывы

Дзярлiвая птушка

Популярные книги