Двое Жвiроўскiх (на белорусском языке)

Зарецкий Михаил
  • 1

Аннотация

Мiхась Зарэцкi Двое Жвiроўскiх I Жвiроўскi-бацька i Жвiроўскi сын. У Жвiроўскага-бацькi нос высах ад ранняе старасцi, i на твары, шызым ад куца падстрыжанай шэрсцi, ён выдаецца навiслым карчом, пераплеценым сiнiмi жылкамi-пруццем. На самым канцы заўсёды трасецца блiскучая кропля. У Жвiроўскага-сына нос не высах - завастрыўся ад ранняй дзiцячай гароты, ад думак цяжкiх, недзiцячых. На сiнiм змарнелым тварыку ён выдаецца недалужна-ўзнятай птушынаю дуюбкай. I не кропля, а заўсёды падцёкi пад носам. I не трасуцца, а плывуць з настойнай павольнасцю. Жывуць Жвiроўскiя на Завальным завулку ў той старэнькай хацёнцы, што слепа касурыцца вокам крывым з карузлага бруднага садзiку, што ўзляглася трухлявым тулавам на кастылi - падпоркi лабатыя. У хацёнцы адзiн цямнявы пакой, у пакоi - цямнявым i брудным - раскiданы роiлам рэчы, грамоздзяць пакой непрытульным халодным бязладдзем. На бруднай, гадамi нямытай падлозе стаiць i ляжыць такое начынне: гарнушкi для стравы, апоркi, падтопа, чайнiк, труба пабiтая ад грамафона, сноп спарахнелай саломы, цэбар, конь паломаны (цацка), рознае смецце.

Отзывы

Двое Жвiроўскiх (на белорусском языке)

Популярные книги