Доўгi пакой (на белорусском языке)

Хотч Эдвард
  • 0

Аннотация

Эдвард Д. Хоч ДОЎГI ПАКОЙ Капiтан Леаподьд нi з кiм не гаварыў пра тое, што развёўся з жонкай, i таму лейтэнант Флетчэр вельмi здзiвiўся, калi той раптам спытаў: - Флетчэр, я калi-небудзь расказваў табе пра маю жонку? Яны вярталiся з цiра, абсталяванага ў сутарэннi палiцэйскай управы. Пасля штомесячных практыкаванняў у стральбе з рэвальвера, i, здавалася, той момант наўрад цi падыходзiў для размоў аб мiнулых шлюбных праблемах. Флетчэр ускос зiрнуў на капiтана i адказаў: - Не, капiтан, здаецца, не расказвалi. Яны паспелi дайсцi да верху лесвiцы, i Леапольд звярнуў у бок невялiкага пакойчыка, дзе стаялi аўтаматы па продажы кавы, бутэрбродаў i напояў. Пакойчык называўся сталовай, але толькi кiруючыся самай бязмежнай фантазiяй можна было назваць так сабраныя тут некалькi сталоў i крэслаў. Хутчэй гэта было месца, дзе палiцэйскiя маглi пасядзець пасля дзяжурства, пагаварыць пра сёе-тое як вось цяпер Леапольд i Флетчэр. Лейтэнант кiнуў у аўтамат манеты, прынёс i паставiў на стол памiж сабой i капiтанам два папяровыя кубкi з кавай, ад якiх падымалася пара. Флетчэр нiколi не быў сведкам таго, каб Леапольд вось так адкрыта i даверлiва гаварыў пра тое жыцце, што было па-за межамi iх прыяцельскiх адносiн.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Доўгi пакой (на белорусском языке)

Популярные книги