Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Глебус Адам
  • 0

Аннотация

Адам Глёбус Дамавiкамерон I. ДАМАВIК-1 Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. - Хто вы? Што вам трэба? - ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. - Я - Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, - мужчына зайшоў у дом. - Распранайся. Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне. - Усё здымаць? - спытала яна ў вастраносых ботаў. - Усё, - прагучала з-пад цёмнага капелюша. Гаспадыня скiнула бялiзну. - Павярнiся да мяне спiнаю i нахiлiся. Жанчына паслухмяна, сама не ведаючы чаму, выконвала загады Дамавiка. Яна павярнулася да яго спiнаю i нахiлiлася. Ён не здымаў нават пальчатак, калi рабiў тое, што людзi звычайна называюць актам.

Отзывы

Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Популярные книги