Аннотация

К.Патрык ДА МIС ЛЮСI ПРЫХОДЗIЦЬ КАХАННЕ Жанчыны сядзелi за сталом, сервiраваным для снедання. Iх чорныя палiто такiя звычайна носяць турысты ў Мексiцы - былi накiнуты на плечы. Яны выглядалi менавiта так, як i павiнны выглядаць жанчыны сярэднiх год з самых арыстакратычных прыгарадаў Фiладэльфii. - Mas cafe*, - звярнулася мiс Элен Ярнэл да ганарлiвай афiцыянткi. * Яшчэ кавы (гiшп.). Мiс Элен даводзiлася i раней падарожнiчаць, таму яна ведала, як дамагчыся, каб цябе абслужылi ў замежных краiнах. - I max caliente*, - дадала мiсiс Тругуд, самая старэйшая, якой у Мехiка ранiцай было холадна. * Больш гарачай (гiшп.). Мiс Люсi Брэм не сказала нi слова. Яна зiрнула на гадзiннiк - цi не час ужо з'явiцца Марыа. Афiцыянтка бразнула аб стол металiчным кафейнiкам з цеплаватай кавай. - Як ты думаеш, Люсi, - спытала Элен, - можа, варта было б выклiкаць Марыа сёння раней? Ён мог бы адвесцi нас куды-небудзь, дзе на снеданне падалi б нешта смачнае i гарачае. - Марыа i так аказвае нам дастаткова паслуг. - Мiс Люсi крыху пачырванела, калi загаварыла пра маладога гiда-мексiканца. Пачырванела таму, што сяброўкi кпiлi з яе праз гэтага Марыа, а яшчэ таму, што яна якраз падумала пра яго дужыя, па-мексiканску грубыя ногi, якiя яна бачыла ўчора, калi Марыа катаў iх на лодцы па плаваючых садах Ксачымiлька.

Отзывы

Да мiс Люсi прыходзiць каханне

Популярные книги