Аннотация

Раман В.К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад,з удзячнасцю. ЧАСТКА I ГРОЗНЫЯ ЦЕНІ НАЧНЫЯ З чаго мне, чорт пабірай, пачаць? З таго прадвесня, калі за акном было сутонне і мокры снег? А што вам да леташняга снегу й сутоння? Пачаць з таго, хто я такі? А што вам, урэшце, да мяне, звычайнага чалавека ў вялізным горадзе? І нашто вам мая самахарактарыстыка? Адразу браць быка за рогі і расказваць? А якое я маю права на вашу ўвагу? Тое права, што вы заплацілі грошы? Дык мала за якія паршывыя гісторыі людзі плацяць тыя грошы. Разбягаюцца думкі. Усё тое, што адбылося, — яно ж датычыцца мяне, а не вас. І патрэбна гэта, пакуль тое, не вам, а толькі мне. Хіба толькі мне? Так, пакуль я не раскажу ўсяго, — толькі мне. Я ведаю, з чаго пачну. Паколькі, да часу, гэта толькі мая гісторыя, я пачну з самаапраўдання. І толькі пасля перайду да таго, хто я такі і што здарылася ў той снежны і мокры сакавіцкі вечар. І — каб вы не сказалі «а што нам да ўсяго гэтага?» — я абяцаю, што раскажу вам самую дзівосную і неверагодную гісторыю майго жыцця. А — можа, таму, што гэта было са мной, — мне здаецца, што гэта нават самая неверагодная гісторыя, якая толькі адбылася на зямлі Беларускай за апошнюю чвэрць стагоддзя.

Отзывы

Чорны замак Альшанскі

Популярные книги