Аннотация

Пралог Джон Помшчу-за-ўсіх Неяк раз пасля паўдня позняй вясною звон на вежы Тэнстолскага замка Мот зазваніў у нявызначаны час. Паўсюдна, у лесе і на полі, што падступаліся да ракі, людзі пакідалі працу і пабеглі насустрач звону; сабраліся і ў вёсачцы Тэнстол беднякі-сяляне; яны са здзіўленнем прыслухоўваліся да звона. У тыя часы — у цараванне старога караля Генрыха VI [1]  — вёсачка Тэнстол мела амаль такі ж выгляд, як цяпер. Па доўгай зялёнай даліне, што спускалася да ракі, былі раскіданы дзесяткі два дамоў, пабудаваных з цяжкіх дубовых бярвенняў. Дарога ішла цераз мост, потым падымалася на супрацьлеглы бераг, знікала ў лясных гушчарах і, вынырнуўшы, праставала да замка Мот і далей, да абацтва Халівуд. Перад вёскай, на схіле пагорка, стаяла царква, акружаная цісавымі дрэвамі. А вакол, куды ні кінеш позірк, цягнуліся лясы, над якімі ўзвышаліся макушы зялёных вязаў і пазелянелых ужо дубоў. 1 Генрых VI (Ланкастэрскі)  — ангельскі кароль, які цараваў у XV веку. Пры ім пачалася міжусобная вайна паміж дынастыямі Йоркаў і Ланкастэраў, так званая вайна Пунсовай і Белай ружы, якая прывяла да звяржэння ў 1461 годзе Генрыха VI.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Чорная страла

Популярные книги