Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Бах Ричард Дэвис
  • 10

Аннотация

Рычард Бах ЧАЙКА ПА IМЕНI ДЖОНАТАН ЛIВIНГСТАН Сапраўднаму Джонатану Чайцы, якi жыве ў кожным з нас ЧАСТКА ПЕРШАЯ Была ранiца, сонца толькi што ўзышло i золатам пералiвалася на невялiкiх марскiх хвалях. За мiлю ад берага з рыбацкага судна раскiдалi прынаду; вестка пра гэта адразу данеслася да Чарады, i тысяча чаек зляцелася сюды, каб у бойцы або хiтрыкамi раздабыць сабе хоць крыху харчу. Надышоў новы поўны клопатаў i турбот дзень. I толькi чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан у самотнай адзiноце воддаль ад карабля i ад берага практыкавалася ў палётах. На вышынi ста футаў Джонатан апусцiў свае перапончатыя лапы, узняў угору дзюбу i, напружыўшы ўсю сiлу, перамагаючы боль, стараўся трымаць крылы выгнутымi дугой. Гэтакi выгiн даваў магчымасць зменшыць хуткасць, i цяпер ён ляцеў так павольна, што вецер у твар адчуваўся як лёгкi шэпт, а акiян, здавалася, замёр на месцы. Ад неймавернага намагання вочы ў Джонатана звузiлiся, у яго заняло дух, ён выгiнаў крылы яшчэ... яшчэ... яшчэ на адзiн дзюйм, i тады пер'е на iм стала дыбам, ён быццам спатыкнуўся i... упаў. Чайкi, як вядома, нiколi не спыняюцца ў палёце. Для iх спынiцца ў паветры - няслава, сорам i ганьба.

Отзывы

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Популярные книги