Аннотация

Леанiд Дайнека Чалавек з брыльянтавым сэрцам Фантастычны раман Можам шмат небылiц расказаць, Як чысцейшую праўду, Ды, калi схочам, I праўду расказваць мы можам. Гесiёд, VIII ст. да н.э. Жывуць Сонца i Кiсларод! Воклiч грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi, 223 год Вялiкай Эры Плюралiзму ВЯЛIКI ЖАХ ПРЫХОДЗIЦЬ ТОЛЬКI ЎНАЧЫ I Зазванiў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькi што прарэзалiся рожкi. Гай Дубровiч узяў трубку. - Спадар Гай, - прыглушана сказалi на тым канцы, - табе тэлефануе Радзiвiл Сiротка. Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне? Такой была форма вiтання на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму - замест "добры дзень", або "добрай ранiцы" адразу ж цiкавiлiся крывяным цiскам i апошнiм сном суразмоўнiка. "Хто такi гэты Радзiвiл Сiротка? - напружыў памяць Гай Дубровiч. - З Iндаэўрапейскага тэлебачання? З Лiгi барацьбы супраць мутантаў? А можа, сусед па 7-й верталётнай пляцоўцы?
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Популярные книги