Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Уэллс Герберт Джордж
  • 19

Аннотация

Гэрбэрт Уэлс Чалавек-невiдзiмка Раздзел I З'ЯЎЛЕННЕ НЕЗНАЁМЦА Незнаёмец з'явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зiмовы дзень бушавалi вецер i завiруха - апошняя завiруха ў гэтым годзе, аднак ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пяшком; у руцэ, абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялiкi чорны сакваяж. Ён быў захутаны з галавы да пят; шырокiя палi капелюша хавалi ўвесь твар, вiднеўся толькi блiскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi", ледзьве перастаўляючы ногi ад холаду i знямогi, i кiнуў сакваяж на падлогу. - Агню! - крыкнуў ён. - У iмя чалавекалюбства! Пакой i агню! - Ён строс з сябе снег i пайшоў за мiсiс Хол у прыёмную, каб абгаварыць умовы. Размова была кароткая. Кiнуўшы ёй два савярэны, незнаёмец пасялiўся ў карчме. Мiсiс Хол запалiла камiн i пакiнула свайго госця, каб уласнаручна згатаваць яму абед. Раздабыць у Айпiнгу зiмой пастаяльца, ды яшчэ такога, якi не таргуецца, гэта была нечуваная ўдача, i мiсiс Хол вырашыла паказаць сябе вартай шчаслiвага выпадку, якi выпаў на яе долю.

Отзывы

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Популярные книги