Аннотация

Чынгiз Айтматаў Буранны паўстанак I вякуе дзень даўжэй за век Раман Пераклад: М.Стральцоў I гэта кнiга - нiбы маё цела, I гэта слова - на замен душы... Грыгор Наракацы, "Кнiга скрухi", Х ст. I Трэ было багата цярплiвасцi дзеля пошуку здабычы ў скамянелых равах i аблыселых лагах. Дзеля таго, каб чытаць заблытаныя аж да кружэння галавы мiтуслiвыя пошвы на жвiры, пакiнутыя рознай дробнай iстотай, што жыла ў зямлi, дзеля таго, каб лiхаманкава разгрэбцi суслiкавую нару або прычакаць, калi стоены пад стрэшкай старой прамоiны малюсенькi тушканчык выскачыць нарэшце на гальнае месца, дзе яго можна было б прыдушыць у адзiн дых; дзеля той галоднай лiсы, якая выйшла на мышкаванне i паволi, няўхiльна наблiжалася здаля да чыгункi, што цямнела роўным гарбячком у стэпе, якi лiсу i заваблiваў i палохаў адначасова, па якiм то ў адзiн, то ў другi бок, цяжка скаланаючы зямлю наўкол, праносiлiся грымотныя цягнiкi - пакiдалi за сабой з дымам i куродымам моцныя, тхлiвыя пахi, якiя слалiся па зямлi разам з ветрам. Пад вечар лiсiца залегла збоч тэлеграфнай лiнii на дне раўка, у густым i высокiм лапiку шчаўевага бадылля ...

Отзывы

Буранны паўстанак (на белорусском языке)

Популярные книги