Аннотация

Роберт Шэклi БIТВА Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр iмклiва ўвайшоў у аператыўную залу i грымнуў: - Спачнi! Тры яго генералы паслухмяна сталi па камандзе спачнi. Фетэрэр зiрнуў на гадзiннiк i сказаў: - Лiшняга часу ў нас няма. Паўторым яшчэ раз папярэднi план бою. Ён падышоў да сцяны i разгарнуў гiганцкую мапу Сахары. - Паводле найбольш дакладнай тэалагiчнай iнфармацыi, якую мы атрымалi, Сатана мае намер вывесцi свае сiлы на паверхню вось у гэтым пункце, - ён тыцнуў у мапу тоўстым пальцам. - У першай лiнii будуць д'яблы, дэманы, суккубы, iнкубы i ўсе iншыя гэтага ж класа. Правым флангам камандуе Велiял, левым - Вельзевул. Яго Сатанiнская Вялiкасць узначалiць цэнтр. - Папахвае сярэднявеччам, - прамармытаў генерал Дэл. Увайшоў ад'ютант генерала Фетэрэра. Яго твар свяцiўся шчасцем пры думцы пра Абяцанае Зверху. - Сэр, - сказаў ён, - там зноў святар. - Зрабiце ласку стаць па камандзе зважай, - строга сказаў Фетэрэр. - Нам яшчэ трэба будзе бiцца i перамагчы. - Слухаю, сэр, - адказаў ад'ютант i выцягнуўся. Радасць на яго твары крышку прыгасла. - Святар, гм? - вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр задуменна паварушыў пальцамi.

Отзывы

Бiтва (на белорусском языке)

Популярные книги