Банкет (на белорусском языке)

Таврус
  • 0

Аннотация

Таўрус Банкет I Радасны i вясёлы пад'язджаў Пятрусь у сваё сяло, каторага ён не бачыў ад самых каляд. Вырваўшыся з душнага горада, дзе за дамамi не ўбачыш нi далёкага лесу, нi раздолля шырокiх палёў, i апынуўшыся сярод знаёмых узгоркаў i хвайнякоў, Пятрусь пачуўся вольна i лёгка. Яго так i цягнула ў гэтыя кусты на беразе рэчкi, на зялёны шырокi луг, бо тут кожны куст, кожнае дрэва i грудок былi яго добрымi старымi знаёмымi. Едучы, ён закiдаў пытаннямi iх парабка Андрэя, як i што дома. У гэтых пытаннях адбiваўся мужычы дух, моцна зросшы з зямлёй, з родным сялом. Вот i сяло, вот i iх хата. Бацька даўно ўжо тупаў па двары, не раз паглядаючы на дарогу. Ён сам адчынiў вароты i выйшаў за браму на спатканне сыну. Пятрусь борздзенька саскочыў з каламажкi i кiнуўся да бацькi. Сын-гiмназiст i бацька, ужо паджылы сталы селянiн-хлебароб, абнялiся i моцна пацалавалiся. - Ну, як жа здароў, Пятрусь? Як пашанцавалi экзамены? Пятрусь наскора адказаў бацьку i пабег да маткi. Яна ўжо даўно стаяла каля парога, загадзя абцёршы губы фартухом, i не спушчала вачэй з сына. - А сыночак ты мой! а маё ты панянятка! - гаварыла мацi, цалуючы хлопца.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Банкет (на белорусском языке)

Популярные книги