Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке)

Тарасов К.
  • 0

Аннотация

Кастусь Тарасаў Апошняе каханне князя Мiндоўга Дачцэ Ганне 1 Напярэдаднi купалля ў лясах паблiзу ад мазавецкае мяжы прыпынiлiся на кароткi начлег перад наездам пятнаццаць тысяч коннай лiтвы i русi. Каб вецер не прынёс мазурам выратавальны для iх знак, абозныя на загад вялiкага князя забаранiлi кметам раскладаць вогнiшчы. Адзiны на войска агонь цеплiўся ля намёту Мiндоўга; каля гэтага вогнiшча радзiлiся ўдзельныя князi, якiя прывялi свае палкi i дружыны. Вялiкi князь даводзiў iм задуму наезду. Мiндоўг казаў, што яны мусяць адпомсцiць мазурам за iхны ўдзел у леташнiм сумесным з крыжакамi паходзе на прусаў i жамойць. Палкi мусяць пранесцiся смерчам праз мазурскiя вёскi i мястэчкi ў бок Плоцка i недзе ля Вiслы сустрэць войска князя Земавiта, калi той паспее яго сабраць... Князёў ля агню, у крывавым полымi якога грэлася боства вайны, было разам з Мiндоўгам семнаццаць, усе яны, апроч вялiкага князя, былi паголеныя, як патрабаваў таго iхны малады ўзрост; сiвы, барадаты Мiндоўг выглядаў сярод iх дзедам, якi склiкаў моладзь для навучання поспеху i ўдачы на ўласным досведзе. Аднагодкi i старыя паплечнiкi князя даўно пайшлi з жыцця, у крузе з iм, ша...

Отзывы

Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке)

Популярные книги