Злыя нявесткi i хiтры дзед (на белорусском языке)

Неизвестен 3 Автор
  • 0

Аннотация

Бронiсь (сапраўднае прозвiшча невядома) Злыя нявесткi i хiтры дзед У нашай вёсцы стаяла на выгане пекная хатка з садам. У ёй калiсьцi жыў стары Мацей. Быў ён чалавек працавiты, завёў добрую гаспадарку, дачакаўся сыноў i спадзяваўся правесцi сваю старасць аж да самай смерцi шчаслiва. Але дарэмная была надзея яго. Сыны пажанiлiся, прыйшлi ў хату нявесткi, i шчаслiвае жыццё старога скончылася. Злыя нявесткi садзiлi Мацея на канцы стала, кармiлi яго скарынкамi хлеба; але дзед ад гэтага не толькi не хварэў, а неяк папраўляўся нават; бывала, размочыць свае скарынкi ў бацвiннi ды цешыцца, як маленькае дзiцё, што яго гэтак кормяць. Надаела гэта нявесткам, i ўрадзiлi яны паслаць старога да арганiстага, каб навучыўся там чытаць ды вучыў бы пасля вясковых дзяцей i хлеба дарма не еў бы. Шкода сынам бацькi, але з бабамi рады не было; пасадзiлi Мацея на воз, заплакалi з iм разам i павезлi з хаты. У арганiстага навука старому не давалася. Бывала, арганiсты кажа "а", а ён не дачуе i крычыць "га"; тон кажа "у", а ён - "ву". I па месяцы бескарыснай навукi сказаў яму арганiсты:

Отзывы

Злыя нявесткi i хiтры дзед (на белорусском языке)

Популярные книги