Жывы тэлеграф (на белорусском языке)

Прус Болеслав

Жанр: 

  • 0

Аннотация

Баляслаў Прус Жывы тэлеграф Пераклад: Янка Брыль У час вiзiту ў сiрочым прытулку панi графiня заўважыла на калiдоры незвычайную сцэну: чатыры хлопцы вырывалi адзiн у аднаго падзёртую кнiгу, даволi жвава лупцуючыся кулакамi. - Мне здаецца, дзецi, што вы б'яцеся? - крыкнула спалоханая дама. - За гэта нiводзiн з вас не атрымае пернiчка i да таго яшчэ будзе стаяць на каленях. - Бо гэта ён, проша панi, забраў у мяне "Рабiнзона"! - апраўдваўся адзiн хлопец. - Лухта, гэта ён! - запярэчыў другi. - Бачыш, як ты лжэш! - крыкнуў трэцi. - Гэта ты забраў у мяне "Рабiнзона". Манашка растлумачыла даме, што, хоць тут i пiльны нагляд, падобныя выпадкi здараюцца даволi часта, бо дзецям хочацца чытаць, а кнiжак у прытулку няма. У сэрцы графiнi затлела нейкая iскра. Паколькi, аднак, паню стамляла думанне, яна пастаралася забыцца пра гэта. Толькi ў салоне пана саветнiка, дзе прынята было гаварыць пра рэчы набожныя i дабрачынныя, графiня расказала пра выпадак у прытулку i пра тое, як растлумачвала яго манашка.

Отзывы

Жывы тэлеграф (на белорусском языке)

Популярные книги