Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль
  • 0

Аннотация

Раздзел першы Сям'я Рабінзона. — Уцёкі з бацькоўскага дому З самага ранняга дзяцінства я больш за ўсё на свеце любіў мора. Я зайздросціў кожнаму матросу, які выпраўляўся ў далёкае плаванне. Гадзінамі выстойваў я на марскім беразе і, не зводзячы вачэй, разглядаў караблі, якія праходзілі паблізу. Маім бацькам гэта вельмі не падабалася. Бацька, стары хворы чалавек, хацеў, каб я быў важным чыноўнікам, служыў у каралеўскім судзе і атрымліваў вялікія грошы. А я марыў пра марскія падарожжы. Мне здавалася найвялікшым шчасцем вандраваць па морах і акіянах. Бацька здагадваўся, што ў мяне ў галаве. Аднойчы ён паклікаў мяне да сябе і злосна сказаў: — Я ведаю: ты хочаш уцячы з роднага дому. Гэта вар'яцтва. Ты павінен застацца. Калі ты застанешся, я заўсёды буду добрым бацькам, але не чакай дабра, калі ты ўсё-такі надумаешся ўцячы! — Голас у бацькі задрыжаў, і ён ціха дадаў: — Падумай пра сваю хворую маці… Яна не вытрымае разлукі з табою.

Отзывы

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Популярные книги