Жарынка (на белорусском языке)

Ткачев Николай
  • 0

Аннотация

Мiкола Ткачоў Жарынка Я ўжо добра насноўдаўся мiж людзей па пiнскiм рынку, як раптам заўважыў, што за мной з нейкага часу цiкуе чарнявы, падобны на цыгана чалавек. Каб не адпалохаць яго, каб разгадаць, што яму трэба ад мяне, я, бокам пасоўваючыся далей паўз даўжэзны гандлёвы стол, пачаў у сваю чаргу патаемна цiкаваць за iм. Раз мiмаходзь глянуў - панiзе, другi, трэцi, падбiраючыся асцярожнымi позiркамi ад яго ног да галавы. Мой спадарожнiк быў у хромавых ботах, запыленых, падношаных. Гармонiкам халявы. Стараватыя чорныя штаны з напускам i з невялiкiм лапiчкам на адным з каленяў. Пiнжак - такога ж колеру, як i штаны, - яшчэ быў нiшто сабе, нават нiбыта адпрасаваны, але ён абвiсаў на кашчавых плячах i таму, дарма, што спадыспаду падпiраўся камiзэлькай i мультавай кашуляй, не вельмi як хвацка адыгрываў сваю вонкавую ролю. У левай руцэ мужчына трымаў абгорнутыя абрыўкам газецiны некалькi вузенькiх пiлак, яшчэ з салiдолам, - вiдаць, толькi што купленыя ў магазiне. Хто ён такi? Можа якi даўнi, забыты мною знаёмы? Бачыць, што я не пазнаю яго, i бянтэжыцца - зачапiць цi не зачапiць мяне? Ды можа яшчэ i сам не ўпэўнены: пазнае i не пазнае, словам, як ...

Отзывы

Жарынка (на белорусском языке)

Популярные книги