Аннотация

Сяргей БЕЛАЯР ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК ГОД 1314-ы АД НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТОВА Першым прыйшоў боль — рэзкі, нясцерпны. Ён літаральна разрываў на часткі. Здавалася, усё цела было прасякнута сотмямі вострых распеленых іголак. якія прымушалі сэрца біцца гулка і часта. Боль зашкальваў, біў праз край, ліўся халодным ліпкім потам праз кожную пору змардаванай чалавечай плоці. Хацелася выць і крычаць, але бязвольныя вусны не падпарадкоўваліся, імгненна спыняючы ўсе спробы выціснуць з горла хоць нешта падобнае да асэнсаванай гаворкі. Янка з цяжкасцю расплюшчыў пацяжэлыя павекі. Крывава-чырвоная заслона, што плыла перад вачыма, паступова знікла, але палонны яшчэ доўга не мог сфакусіраваць погляду, які блукаў па прапахлым крывёю і страхам халодным засценку, нібы позірк юродзівага. Калі зрок прыйшоў у норму, Янка ўбачыў перад сабой апранутага ва ўсё чорнае манаха, які спачувальна глядзеў на яго. — Ну што, чарнакніжнік, апрытомнеў? — святар усміхнуўся, нібы ўгледзеўшы старога знаёмага, з якім не бачыўся шмат гадоў. Бялёсыя вусны юрліва расцягнуліся, агаляючы два шэрагі гнілых зубоў, што тырчалі няроўнымі пянькамі. Манах прамяніўся лагоднасцю і клопатам, але чорныя як смоль вочы заставаліся халоднымі і змярцвелымі. — Будзеш казаць ці не? — служыцель Хрыста падышоў да Янкі, агарнуўшы яго смуроднай хваляй даўно нямытага цела.

Отзывы

Жалезны воўк

Популярные книги