Жабкі і Чарапаха

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 0

Аннотация

На беразе маленькага ляснога возера-балотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам — вось яны і спявалі. І тут прыплыла пратокай з такога самага суседняга балотца-возера вялікая балотная Чарапаха. Жыла яна адна, пачула вясёлыя спевы і вось прыплыла, вынырнула, напалову вылезла на бераг і ўся аж зморшчылася ад асалоды. Надта добра спявалі жабкі. — Жабкі, жабкі, дзень добры. — А ты што за цуда-юда? — спыталі жабкі. — Я Чарапаха. — Бачыць такое не бачылі, чуць гэткае не чулі. Значыць, не можа цябе быць. — Ды ёсць жа я, — сумна сказала Чарапаха. — І як жа вы добра спяваеце! Паўтарыце, калі ласка. Проста салаўі. — Можам, — сказалі ўлешчаныя жабкі. Ку-ма, кума Бор-ршчык вар-рыла. — Выдатна, — сказала Чарапаха. — Выключна. Жабкі-жабкі, прыміце мяне ў свой хор.

Отзывы

Жабкі і Чарапаха

Популярные книги