Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч
  • 0

Аннотация

Сталяру Джузэпэ трапілася пад руку палена, якое пішчала чалавечым голасам Даўным-даўно ў гарадку на беразе Міжземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ, па мянушцы Шызы Нос. Аднойчы яму трапілася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у печ для ацяплення ў зімовы час. — Нядрэнная рэч, — сказаў сам сабе Джузэпэ, — можна змайстраваць з яго што-небудзь накшталт ножкі для стала… Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, — таму што акуляры былі таксама старыя, — пакруціў у руцэ палена і пачаў яго часаць сякеркаю. Але толькі ён пачаў часаць, як нечы вельмі тоненькі галасок прапішчаў: — Ой-ой, асцярожней, калі ласка! Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, — нікога… Ён заглянуў пад варштат, — нікога… Ён паглядзеў у кошыку са стружкамі, — нікога… Ён высунуў галаву за дзверы, — нікога на вуліцы… «Няўжо мне здалося? — падумаў Джузэпэ. — Хто б гэта мог пішчаць?..» Ён зноў узяў сякерку і зноў, — толькі ўдарыў па палене… — Ой, балюча ж, кажу! — заскуголіў тоненькі галасок.

Отзывы

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Популярные книги