Залаты бог

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 4

Аннотация

Уладзіміру Калесніку З цыкла "Казкі мора" У старой былі дзівосныя вочы. Нават цяпер, запалыя, яны былі вялікія, нібы ў маладой… На палову аблічча. Мудрыя, усё разумеючыя і адначасова па-дзіцячаму разгубленыя і здзіўленыя, яны ззялі маладой, гарачай сінню… Можа, ад мора, на якое яна неадрыўна глядзела… — Дзень добры, сіняе мора, — сказала яна. — Вось я і ўбачыла цябе. — І, схіліўшыся ў зямным паклоне, дакранулася рукою да мокрай галькі. Шыпучая цёплая вада дакацілася да чорнай, пабітай зморшчынамі і вечнымі мазалямі рук і лізнула яе. І старая ўсміхнулася, такая цёплая і празрыстая была вада. Сагнулася яна таксама надзіва лёгка. Як нявеста, калі яе вымушаюць збіраць рассыпаныя сваццяй на падлозе голкі: "Ці гнуткая ў стане?" Яна стаяла, гледзячы на мора. Стаяла без стомы, прамая, уся ў чорным, з шалем, які звісаў з яе галавы, як вялізныя чорныя крылы. Стаяла пасля снядання, пасля абеду. Часам нават пасля вячэры.

Отзывы

Залаты бог

Популярные книги