Закон жыцьця

Лондан Джэк
  • 0

Аннотация

Стары Коскуш уважна прыслухоўваўся. Хаця яго вочы даўно ня сьвецяць, але слух ня страціў яшчэ свае былой вастраты, і самы ціхі шопат даходзіў да сьвядомасьці, што дрэмле за худым старэчым лбом. Так? Гэта Сіт-Кум-То-Ха зычным голасам кляне сабак і б’е іх, стараючыся запрэгчы ў сані. Сіт-Кум-То-Ха — яго ўнучка, але яна вельмі занятая, і ня можа падумаць пра хворага дзядулю, што сядзеў адзінокім на сьнягу, усімі пакінуты і бяспомачны. Лагеру час ужо ад’яжджаць. Трэба было прайсьці вялікую дарогу, а кароткі дзень канчаўся. Жыцьцё клікала яе, і яна мусіла ісьці да жывых, а не да мёртвых. А ён стаяў ужо на парозе сьмерці. Гэтая думка напалохала дзеда, і ён выцягнуў дрыжачую занямелую руку і абмацаў маленькую кучку сухіх дроў, што ляжалі тут-жа каля яго. Праведаўшы, што сухія дровы тут, каля яго, ён схаваў руку пад аблезлы кажух з аленевых скур і зноў прыслухаўся. Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра. Пасьляскуры зьвязалі, каб зручней было весьці. Правадыром быў яго сын, сьмелы і дужы кіраўнік іхняга роду і магутны паляўнічы. Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў ...

Отзывы

Закон жыцьця

Популярные книги