З'яўленне містэра Кіна

Кристи Агата
  • 0

Аннотация

Агата Крысці З’яўленне містэра Кіна Быў пярэдадзень Новага году. У вялікай гасцёўні засталіся толькі старэйшыя сябры кампаніі, што сабралася ў Ройстане: моладзь, на радасць містэру Сатэртуэйту, пайшла спаць. Містэру Сатэртуэйту не падабалася, калі маладых людзей збіралася занадта шмат, бо ён лічыў іх нецікавымі і грубаватымі. Ім не хапала нейкай вытанчанасці, а чым далей, тым больш містэр Сатэртуэйт цаніў у людзях менавіта яе. Гэтаму трохі ссутуленаму сухарляваму джэнтльмену з пільным позіркам і тварам, у якім праглядала штосьці па-эльфійску гарэзлівае, было шэсцьдзесят два, і ён надзвычай моцна цікавіўся справамі іншых. Усё сваё жыццё ён нібыта праседзеў у першым шэрагу партэра, назіраючы самыя розныя чалавечыя драмы, што разгортваліся перад ім. Яму заўсёды даставалася роля назіральніка, і толькі цяпер, трапіўшы ў ціскі старасці, ён зразумеў, што ставіцца да прапанаваных яму драмаў усё больш патрабавальна і што яму хочацца чагосьці зусім незвычайнага. Не было ніякіх сумневаў, што на такія рэчы ў яго сапраўднае чуццё. Ён інтуітыўна ведаў, калі драма набліжаецца, бо ўлоўліваў яе пах, як баявы конь. Прыбыўшы сёння ў Ройстан, ён адчуў унутры дзіўнае хваляванне і зразумеў: трэба быць напагатове. Нешта цікавае ўжо пачалося ці вось-вось пачнецца.

Отзывы

З'яўленне містэра Кіна

Популярные книги