Яго пумпернiкель (на белорусском языке)

Брэдбери Рэй Дуглас
  • 0

Аннотация

Рэй Брэдбэры Яго пумпернiкель Пераклад: Марына Кандрусевiч Позна вечарам мiстэр i мiсiс Велес выйшлi з кiнатэатра i завiталi ў цiхую, маленькую краму, якая адначасова служыла рэстаранам i кулiнарыяй. Яны селi ў асобнай кабiнцы, i мiсiс Велес заказала: - Вяндлiна з пумпернiкелем*. * Пумпернiкель (ням.) - чорны жытны густа замешаны хлеб з саладжавым смакам. Мiстэр Велес паглядзеў на прылавак: там ляжала буханка пумпернiкеля. - А бач, - шапнуў ён, - пумпернiкель... Друсава возера... Адразу ж усё стала прывычна-знаёмым: i гэтая ноч, i познi час, i пусты рэстаран. Кожная дробязь нагадвала пра мiнулае. Пах асенняга лiсця, подых паўночнага ветру трывожылi, захлiствалi ўспамiнамi. У гэтай забытай краме, у дзiўны, нерэальны час пасля кiнавiдовiшча, ён убачыў буханку пумпернiкеля, i, як гэта здаралася з iм не раз i раней - апынуўся ў мiнулым. - Друсава возера, - паўтарыў ён. - Ты пра што? - узняла вочы жонка. - Пра тое, чаго не вярнуць, - адказаў мiстэр Велес.<

Отзывы

Яго пумпернiкель (на белорусском языке)

Популярные книги