Выратавальная шхуна

Лондан Джэк
  • 0

Аннотация

— Але яны ня возьмуць на ўвагу ніякіх просьбаў і выбачэньняў. Вы перайшлі забароненую мяжу, і гэтага даволі. Яны вас забяруць. Вам простая дарога ў Сібір і ў саляныя капальні. Ну, а дзядзька Сэм… як ён пра гэта даведаецца? Ніводнага слаўца не даляціць да Штатаў. — «Мэры Томас», — напішуць газэты, — загінула разам з усімі пасажырамі. Мабыць, у час тайфуна [1] ў Японскім моры. Вось што скажуць газэты, ды, напэўна, і людзі. Вы трапіце ў Сібір і ў саляныя капальні. Памрыцё для ўсіх блізкіх і родных, нават, калі і пражывеце, можа, яшчэ з паўвеку. 1 Тайфун — буры ў Кітайскім і Японскім морах. Такое зрабіў заключэньне Джон Льюс, якога звалі «Морскім Законьнікам». Справа была вельмі сур’ёзная. І пра гэта ведалі ўсе, што сабраліся ў кубрыку [2] «Мэры Томас». Як толькі камайда ў кубрыку пачала абмяркоўваць гэтае сур’ёзнае пытаньне, зараз-жа спусьціліся ўніз вартавыя і далучыліся да каманды. Было ціха, і з гэтай прычыны ўсе матросы маглі пакінуць работу; толькі адзін рулявы застаўся на месц...

Отзывы

Выратавальная шхуна

Популярные книги