Вялікі Шан Ян

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Песня пра баявыя калясніцы Ранняй вясной сто семдзесят другога года эпохі Ці сюн [2] прадзіраўся праз хмызы на ўзгорках і ўвалах чалавек. Была ноч, задоўга да Часу Крыку Пеўня. І таму было асабліва цяжка дзерціся праз гэтыя джунглі, небяспечныя і ўдзень тыграмі, змеямі і ліхімі людзьмі. Чалавек цэлы дзень упарта блытаўся ў каркаломным спляценні ліян, араліі і ажыны. Чалавек быў у росквіце сталай мужнасці, год пяцьдзесят, але стаміўся і ён, нягледзячы на вечныя фізічныя практыкаванні з пікаю, канём і кіданнем каменняў. 2 Эпоха Ці сюн, "эпоха Сямі Мацнейшых", або "Сямі Царстваў, якія схапіліся", V–III стст. да н. э. Эпоха няспынных феадальных войнаў, у якіх перамагло, захапіўшы ўвесь Кітай, царства Цінь. Дапамог у гэтым менавіта фундамент, закладзены кнігай Шан Яна. Да вёскі, цэнтру павета, заставалася па яго падліку гадзіна хады, і там ён адпачне. А пасля яшчэ дзень-паўтара хады да вялікай ракі Хуанхэ, там, дзе абрывае яе Вялікі Мур. Той адростак Мура, што аддзяляе царства Цінь ад царства Вэй.

Отзывы

Вялікі Шан Ян

Популярные книги