Вужыная каралева

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 2

Аннотация

Цi далёка цi блiзка, цi нядаўна цi даўно, на той самай зямлi, на якой мы жывема, дагэтуль жылi нашы дзяды — было ўсё гэта. Стаяла на беразе хата старога Яся, стаяла з краю пачынка. А Ясь жыў тут даўно, пасiвелi яго валасы, як грушавы квет, i жонка яго ўжо ў зямлю расцi пачынала. Вырасцiлi яны двух сыноў i дужа дачку хацелi мець, а яе не было. Тужылi яны, тужылi, ды тугою справе не паможаш. Толькi раз неяк пайшла старая Ясiха да блакiтнага возера, сядзела на яго беразе ды ненарокам i заснула. Снiць яна, быццам звесiўся з галiн дрэва вуж з залатою каронаю на галаве, трымае ў роце блакiтную кветку i кажа: — Бяры, мацi, кветку. Толькi глядзi: спарадзiш дачку — аддай яе мне ў жонкi. I быццам бы кажа яна яму: — Дзякую за падарунак-кветку, вуж-залатая галава. Толькi як жа ж без дачкi рашаць. Хай сама рашае… Прачнулася — у руцэ сiняя кветка зацiснута. Мусiць, са сну адарвала. Цi праўду казаў вуж, цi няпраўду, а не паспеў Ясь збiць i пары поршняў з самай тонкай скуры, як нарадзiлася ў iх дачка i празвалi яны яе Ялiнаю. Ляцелi гады над лесавою хаткаю, як белыя лебедзi, праходзiлi сiвыя днi зiмы i чырвоныя летнiя днi. Расла дзяўчынка: крынiцы ёй ваду давалi, завiрухi румянiлi, сонейка сагравала.

Отзывы

Вужыная каралева

Популярные книги