Вусцішны пакой

Дойль Артур Конан
  • 0

Аннотация

Артур Конан Дойл Вусцішны пакой Гасцёўня Мэйсанаў была дужа дзіўная. У адным куце яна была вельмі шыкоўна абстаўленая. Шырокія канапы, нізкія элегантныя крэслы, вытанчаныя статуэткі і дарагія парцьеры на дэкаратыўных металічных карнізах былі прыдатнай аблямоўкай для каханай жанчыны – гаспадыні гэтага дома. Мэйсан, малады, але заможны дзялок, не шкадаваў ні сілаў, ні грошай для любога жадання і капрызу сваёй прыўкраснай жонкі. І гэта было натуральна, бо яна шмат ад чаго адмовілася дзеля яго. Самая вядомая танцорка ў Францыі, гераіня дзесятку бурных раманаў, яна зраклася бляску і ўцехаў, каб раздзяліць лёс маладога амерыканца, чый аскетычны стыль жыцця так не супадаў з ейным. Усім сваім багаццем ён намагаўся кампенсаваць усе яе страты. Відаць, можна было падумаць, што з ягонага боку было б больш тактоўна не выстаўляць напаказ сваё багацце, а тым больш не афішаваць яго ў друку, але калі не зважаць на некаторыя асаблівыя рысы яго характару, ён паводзіў сябе, як муж, які ні на хвілю не пераставаў быць каханкам. Нават прысутнасць гледачоў не стала б перашкодай публічнаму выяўленню ягонай усёпаглынальнай жарсці.

Отзывы

Вусцішны пакой

Популярные книги