Аннотация

СЯРГЕЙ БЕЛАЯР Волат Прыпяцкае Палессе. 19 мая 1974 года. Вавілонскі гармідар у самы разгар працоўнага дня не мог не прыцягнуць увагі старшыні калгаса «Чырвоны камунар» Вікенція Прохаравіча Лабудзькі. — А гэта яшчэ што такое? — здзівіўся старшыня, «закіпаючы» ад праведнага гневу. Нядбалага стаўлення да працы Лабудзька не трываў. Як і не меў права дапусціць прастою тэхнікі. — Мікалай, давай да народа! Шафёр паслухмяна кіўнуў, крутануў руль і накіраваў УАЗ-469 да работнікаў. Спыніўся ў некалькіх метрах ад калгаснага люду. Вікенцій Прохаравіч выбраўся з машыны, са злосцю пляснуў дзверкай і гучна пацікавіўся: — Што тут адбываецца? На вялікае здзіўленне старшыні яму ніхто не адказаў. Гэта выклікала ў Лабудзькі замяшанне. Ён прывык, што падначаленыя слухаюцца яго, як пана. — Што тут адбываецца? — паўтарыў Вікенцій Прохаравіч. Па натоўпе пранеслася «Старшыня прыехаў!», людзі павярнулі галовы, але па-ранейшаму маўчалі, нібы не адважваючыся паведаміць начальству дрэнную навіну.

Отзывы

Волат

Популярные книги