Воўк (на белорусском языке)

Мопассан Ги де

Жанр: 

  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Воўк Пераклад: Сяргей Мурашка Гiсторыю гэту пачуў я ад старога маркiза д'Арвiля, калi на дзень св. Гюбэра - заступнiка ўсiх паляўнiчых - мы сабралiся на вячэру ў барона дэ Равэля. Цэлы дзень мы палявалi аленя, i толькi маркiз застаўся ў замку, бо нiколi не паляваў. Вячэра зацягнулася, i ўсе гаварылi пра спосабы знiшчэння жывёл. Нават жанчыны захапiлiся крывавымi i часта няскладнымi апавяданнямi мужчын, а тыя гучна гаманiлi, размахвалi рукамi, каб паказаць, як паляўнiчы ловiць i б'е звера. Пан д'Арвiль быў добры апавядальнiк, хiба што гаварыў трошкi напышлiва, але ж i вельмi цiкава. Адчувалася, што ён няраз расказваў гэту гiсторыю, бо гаварыў хутка, трапна i дасцiпна. - Панове, нi я, нi мой бацька, нi дзед, нi прадзед нiколi не палявалi, хоць прадзед i быў сынам чалавека, якi паляваў больш за вас усiх. Ён памёр у 1764 годзе, i я раскажу, як гэта здарылася. Яго звалi Жан, у яго былi жонка i сын, якi мне стаў прапрадзедам, i разам з малодшым братам Франсуа д'Арвiлем яны жылi ў нашым лясным замку ў Латарынгii.

Отзывы

Воўк (на белорусском языке)

Популярные книги