Веснавыя дарогi (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Веснавыя дарогi Глыбокiя сляды гадоў i вякоў. Курганы на полi параслi ядлоўцам. Ядловец здаецца ўсё гэтакiм жа самым, нязменным i лета, i зiму. Гады, дзесяткi год. I нiводнае ж iголкi няма на iм ранейшай. Iголкi асыпаюцца непрыкметна, сохнуць на кургане i гнiюць. Ядловец зялёны i зялёны. Вясна адно што ахутала яго парнасцю вiльготнай раллi. Пакуты людзей, што згнiлi ў курганах пад цяперашнiм ядлоўцам, слёзы, што былi выплаканы сотнi год таму над iмi, забылiся. Нiчога няма, апроч ядлоўцу на курганах. Магiлы пры дарозе. Дарога глухая, лясiстая, палявая, узгоркаватая i лагчынiстая. У лагчынках - незагачаныя грэблi. Па людзях, што ў магiлах пры гэтых дарогах, слёзы яшчэ не выплаканы: боль яшчэ не прайшоў. Нават яшчэ калёсы ўцекачоў-выгнанцаў, паламаныя, рассохлыя, без шынаў, далежваюць свой век у кутках двароў прыдарожных гаспадароў. У дварах начамi брэшуць сабакi. Начамi над лесам усходзiць поўны месяц. Лес пад месяцам - чорны i повен чулай цiшынi. Але лес далей. Блiжэй - да ўцекачоўскiх магiл - чатыры хаты. Каля хат пахне кастрыца, што не прыбрана пасля зiм з-пад сцен i вокан.

Отзывы

Веснавыя дарогi (на белорусском языке)

Популярные книги