Вераснёвыя ночы (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Вераснёвыя ночы I Каля студнi з дзеравянага вядра, пазелянелага i слiзкага, капала вада на запыленую буйную крапiву i пясок. За парканам спелi яблыкi i арабiны, пад парканам раскашэльвалася мята i бабiна лета. Каля варот сакаталi куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, i адна - надзьмутая i сярдзiтая - упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем. Абмочаны недзе шчанюк ацiраўся каля сяней i нудна вылiзваў шэрсць каля хваста. Гусак падняў галаву i глыбакадумна закрычаў. Шчанюк крыху страцiў свой нудны выгляд i забурчаў, вiльнуўшы шчуплым хвастом. Паставiўшы каля заскарузлага карыта ражку з свiным цестам, чухаючы вуха аб голую руку вышэй локця, Агата злосна крыкнула: - Вiляй, вiляй, падла аблезлая! Зноў недзе ўскочыў у памыi, каб ты ўжо нечага ў вiр галавою ўскочыў. Зноў усё пазагаджваеш у сенцах. Вон, каб ты выдах! Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгiм целам сваiм i цiхавата завыў. Квактуха заквактала мацней. З панурым папрокам Агата кiнула на яе дзеркачом.

Отзывы

Вераснёвыя ночы (на белорусском языке)

Популярные книги