Велікодныя яйкі

Бядуля Змітрок

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

— Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. — Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі, сабачкі, дрэўцы і іншыя трасцы. Апрача гэтага безгалоўя, нічога ведаць не хочаш. Невядома, як твой тата гаротны тамака на вайне, ці жыў яшчэ, ці здароў, а ты ў хаце дурнотамі бавішся. Лепей трушанкі для Падласкі натрос бы ці саломы ў хляве падаслаў бы, а то кароўка бедная стаіць у гнаі, як у сажалцы ўсё роўна. Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан не перастае пэцкацца вугольчыкамі, цяжка ўздыхнула і зноў узялася за працу. Мікітава сям'я была самая бедная ў вёсцы Запушніках. Хатка яго была хоць новенькая, бо Мікіта нядаўна яе збудаваў, але, як пайшоў на вайну, дык і пакінуў яе недакончанай: без падлогі і без паловы даху. Узімку Мікіціха вельмі нацярпелася холаду, а яе адзіны сынок, Сцяпанка, аб гэтым не дбаў. Ён увесь час займаўся і займаецца пэцканінай, дзеля якой нямала нацярпеўся ўжо за кароткае жыццё. Проза жыцця з паэзіяй не можа ўжыцца разам у гаротнай сялянскай хатцы. Паміж іх адбываюцца пастаянна балю...

Отзывы

Велікодныя яйкі

Популярные книги